Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама зьвернецца да мусульман


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама мае сёньня выступіць з праграмнай прамовай аб сытуацыі ў ісламскім сьвеце. Чакаецца, што мерапрыемства пройдзе ва Ўнівэрсітэце Інданэзіі.

Абама знаходзіцца ў Інданэзіі ў рамках свайго дыпляматычнага турнэ па Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У дзяцінстве ён пражыў у гэтай краіне чатыры гады.

Пазьней сёньня амэрыканскі лідэр мае выправіцца ў Паўднёвую Карэю на саміт краінаў Вялікай дваццаткі.
XS
SM
MD
LG