Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаным Штатам раяць адмяніць сьмяротнае пакараньне


Злучаныя Штаты пакуль ігнаруюць міжнародныя заклікі адмяніць сьмяротнае пакараньне. Юрыдычны дарадца дзярждэпартамэнту ЗША Гарольд Ко , выступаючы перад Радай ААН у правах чалавека, заявіў, што сьмяротнае пакараньне не забароненае міжнародным правам. ЗША сёлета ўпершыню праходзілі працэдуру так званага унівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН па сытуацыі ў галіне правоў чалавека. Заклік адмяніць сьмяротнае пакараньне быў сярод асноўных з больш як дзьвюх сотняў рэкамендацыяў, выказаных іншымі краінамі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту сказаў, што Вашынгтон будзе сур’ёзна разглядаць шэраг рэкамендацый, у прыватнасьці заклікі ратыфікаваць розныя міжнародныя канвэнцыі, напрыклад, канвэнцыю ААН аб правах карэнных народаў.
XS
SM
MD
LG