Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У варшаўскім аэрапорце знойдзеныя бомбы часоў вайны


На тэрыторыі міжнароднага аэрапорту імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве былі знойдзеныя авіяцыйныя бомбы часоў Другой Усясьветнай вайны. Першы снарад быў знойдзены раніцай на месцы будаўніцтва чыгуначнай станцыі непадалёк ад пасыжырскага тэрміналу. Сапёры адкапалі побач яшчэ некалькі бомбаў, якія , паводле іх меркаваньняў былі вучэбнымі або падпальнымі і запэўнілі, што бомбы не ўяўляюць небясьпекі для пасажыраў. Аэрапорт функцыянаваў і працягвае працаваць у нармальным рэжыме. Эвакуявалі толькі пастаяльцаў гасьцініцы пры аэрапорце.
XS
SM
MD
LG