Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У стане Алега Кашына назіраецца станоўчая дынаміка


Маскоўскі журналіст Алег Кашын, які пацярпеў у выніку нападу невядомых, застаецца ў рэанімацыі. Сёньня Кашыну зрабілі ужо трэцюю апэрацыю. Яго па-ранейшаму трымаюць у стане штучнай комы, каб пазьбегнуць болевага шоку. Лекары кажуць, што ў стане Кашына назіраецца станоўчая дынаміка.

Журналіст газэты "Коммерсант" быў жорстка зьбіты ў ноч на 6 лістапада. Крымінальная справа расьсьледуецца па артыкуле "замах на забойства". Адна з галоўных вэрсій --прафэсійная дзейнасьць Алега Кашына.
XS
SM
MD
LG