Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама крытыкуе Ізраіль


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас візыту ў Інданэзію скрытыкаваў пляны Ізраілю пашырыць жыльлёвае будаўніцтва ва Ўсходнім Ерусаліме. Абама заявіў, што намер Ізраіля пабудаваць яшчэ 1300 адзінак жыльля ва Ўсходнім Ерусаліме не дапаможа ў мірных перамовах Ізраілю з палестынцамі. ААН, Эўразьвяз і Расея выказалі занепакоенасьць плянамі Ізраілю. Наўпроставыя ізраільска-палестынскія перамовы аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе былі адноўленыя, пры ўдзеле ЗША, у верасьні – пасьля двухгадовага перапынку. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Гілары Клінтан уздыме пытаньне пабудовы новых паселішчаў падчас візыту ў Нью-Ёрк прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу.
XS
SM
MD
LG