Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правальскі зьбіраецца падаваць скаргу ў суд


Уладзімер Правальскі

Уладзімер Правальскі

Індывідуальны прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі мае намер аспрэчваць вынікі праверкі тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі подпісаў, сабраных у падтрымку яго вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты.

Пра гэта Правальскі паведаміў БелаПАН.

Ён заявіў, што будзе чакаць рашэньня Цэнтравыбаркаму і тады падасьць скаргу ў суд.

Раней праз СМІ ён ужо абвяргаў словы старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай пра тое, што ў яго падтрымку сабрана толькі 700 подпісаў.

"Я заяўляў, што гэта хлусьня. Не разумею, як такая высокапастаўленая асоба магла такое заявіць. Лічу, пракуратура павінна правесьці адпаведную праверку", — сказаў Правальскі.

Паводле ЦВК, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ў падтрымку Правальскага здадзена 109 тысяч 338 подпісаў. Аднак 5 лістапада Ярмошына заявіла журналістам, што толькі 700 подпісаў з гэтага ліку рэальныя, астатнія — ксэракопіі.
XS
SM
MD
LG