Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб нападзе на амбасаду Расеі новы затрыманы


9 лістапада стала вядома пра затрыманьне яшчэ аднаго маладога чалавека ў справе аб нападзе на амбасаду Расеі, нападзе на ізалятар на Акрэсьціна ды іншых здарэньнях.

Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, учора быў затрыманы жыхар Менску Максім Веткін. Як і іншых падазроных у справе аб нападзе на амбасаду Расеі, Максіма Веткіна затрымлівалі раніцай міліцыянты ў чорных масках. Маладога чалавека трымаюць у ізалятары на вуліцы Валадарскага, яму нібыта ўжо выстаўлена абвінавачаньне ў хуліганстве.

Ужо больш за 2 месяцы ў ізалятары на Валадарскага трымаюць таксама актывістаў анархісцкага руху Міколу Дзядка і Аляксандра Францкевіча, якіх таксама абвінавачваюць у датычнасьці да нападаў.

У прэсавай службе Менскай міліцыі зьвесткі пра затрыманьне Максіма Веткіна не камэнтуюць.
XS
SM
MD
LG