Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклікаў Ізраіль спыніць будаўніцтва ў Ерусаліме


Кіраўніца замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан заклікала Ізраіль адмовіцца ад плянаў пашырэньня жыльлёвага будаўніцтва ва Ўсходнім Ерусаліме. Выступаючы ў Брусэлі, Эштан заявіла, што намер Ізраіля пабудаваць яшчэ 1300 адзінак жыльля ва Ўсходнім Ерусаліме супярэчыць міжнародным намаганьняў аднавіць мірныя перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі. Палестынская бок лічыць спыненьне будаўніцтва асноўнай умовай працягу перамоваў з Ізраілем. Наўпроставыя ізраільска-палестынскія перамовы аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе былі адноўленыя, пры ўдзеле ЗША, у верасьні – пасьля двухгадовага перапынку. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон уздыме пытаньне пабудовы новых паселішчаў падчас візыту ў Нью-Ёрк прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу.
XS
SM
MD
LG