Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэнзіі – прызнаць, але грошай – не даваць


Зінаіда Цімошак
Зінаіда Цімошак
9-га лістапада Слуцкі раённы суд пад старшынствам Юліі Паўленкі прызнаў слушнасьць прэтэнзіяў актывісткі Зінаіды Цімошак да мясцовай улады з прычыны занядбанага стану старых гарадзкіх могілак. Як канстатуецца ў прыватным вызначэньні, міліцыя і камунальнікі не забясьпечваюць там належнага парадку і мусяць выправіць недахопы ў вызначаныя судом тэрміны. Пры гэтым спагнаць з іх 100 мільёнаў рублёў суд адмовіўся.

Грамадзкая актывістка патрабавала спагнаць з адказчыкаў 100 мільёнаў рублёў, якія мела намер выкарыстаць цалкам на добраўпарадкаваньне могілак па вуліцы 14 партызан. Паводле заяўніцы, менавіта мясцовая ўлада нясе адказнасьць за занядбаны стан найстарэйшых могілак у Слуцку.

Нягледзячы на тое, што фінансавыя прэтэнзіі адхілены, Зінаіда Цімошык заявіла "Свабодзе", што задаволеная рашэньнем суду:

"У Беларусі цяпер ёсьць юрыдычны прэцэдэнт, паводле якога шараговыя грамадзяне і наша грамадзкая ініцыятыва "Кветкі замест асоту" могуць працягваць абараняць пагосты ад запусьценьня і разбурэньняў. Юрыдычныя аспэкты гэтай справы будуць удасканальвацца".

Зінаіда Цімошак жыве ў Слуцку. Скончыла Менскі пэдагагічны інстытут. Працавала настаўніцай гісторыі й замежнай мовы. Цяпер яна актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом", праваабаронца.

5 кастрычніка 2010 году Зінаіда Цімошак зьвярнулася празь недзяржаўныя СМІ з заклікам да ўсіх неабыякавых людзей — далучыцца да грамадзкай ініцыятывы "Кветкі замест асоту" і патрабаваць ад улад неабходных адлічэньняў з падаткаў дзеля годнага ўтрыманьня могілак. Паводле слоў Зінаіды Цімошак, фатаздымкі зь некаторых месцаў пахаваньня ў Слуцкім і Капыльскім раёнах — нібыта кадры зь фільму жахаў: паваленыя помнікі, зарасьнікі пустазельля, горы сьмецьця…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG