Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама ў Інданэзіі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыляцеў у Інданэзіі, дзе ён правядзе перамовы з кіраўніцтвам гэтай найбуйнейшай ісламскай краіны ў сьвеце. Як чакаецца, будзе заключана пагадненьне аб "усебаковым партнэрстве", якое ахоплівае сфэры бясьпекі, гандлю, інвэстыцый і адукацыі. Візыт – частка 10-дзённага азіяцкага турнэ Абамы, у рамках якога ён ужо наведаў Індыю. Барак Абама мае намер падчас візыту наведаць самую вялікую мячэць у Паўднёва-Усходняй Азіі. У Інданэзіі асабліва вялікае увагу да візыту Барака Абамы, які ў дзяцінстве 4 гады жыў у гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG