Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі гатовыя падпісаць "Пакт аб ненападзе", хаця на праекце "адзіны кандыдат" паставілі крыж.

З ідэяй "пакту аб ненападзе" ўжо выступілі намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і лідэр саюзу "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч.

"Мы павінны заключыць пагадненьне аб ненападзе да 19 сьнежня", — заявіў Інтэрфаксу Яраслаў Раманчук. Пры гэтым прэтэндэнт уважае, што праект "адзіны кандыдат" можна пахаваць.

Спадар Раманчук перакананы, што ў самога яго вельмі вялікія шанцы прайсьці ў другі тур выбараў.

Алесь Міхалевіч сумняваецца, што "пры сумленным падліку галасоў прэзыдэнт можа быць абраны ў першым жа туры".

Паводле спадара Міхалевіча, "для таго каб выходзіць на плошчу, трэба мець падставы — непрызнаньне вынікаў выбараў і г.д. А акцыі пратэсту дзеля акцый пратэсту — я супраць", — заявіў А. Міхалевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG