Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі прэм'ер з візытам у Кітаі


Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран сустрэўся сёньня ў Пэкіне з прэм'ерам Дзяржаўнай Рады КНР Вэнь Цьзябао.

Абмяркоўваліся пытаньні двухбаковых эканамічных адносін. У складзе брытанскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Кітай разам з Кэмэронам, -- каля 50 буйных бізнэсмэнаў. Чакаецца падпісаньне камэрцыйных пагадненьняў на суму больш чым у два з паловай мільярды даляраў.

На заўтра намечаны перамовы брытанскага прэм'ера з старшынём КНР Ху Цзіньтао. Дэвід Кэмэран заяўляў раней, што закране на сустрэчы тэму парушэньняў правоў чалавека ў Кітаі.
XS
SM
MD
LG