Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выбаркамах акрэдытавана амаль тысяча назіральнікаў


У выбарчых камісіях па выбарах прэзыдэнта на 8 лістапада акрэдытаваныя 982 назіральнікі.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсьць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 415, ва ўчастковых — 561, паведамілі БелаПАН у Цэнтравыбаркаме.

Больш за ўсё назіральнікаў вылучалі грамадзкія аб'яднаньні — 700. Найбольш актыўна вылучаюць назіральнікаў Беларускае грамадзкае аб'яднаньне вэтэранаў — 179 чалавек, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 152, "Белая Русь" — 142.

Грамадзяне шляхам падачы заяваў вылучылі 140 назіральнікаў, працоўныя калектывы — 80.

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 62 назіральнікаў, у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 44, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — пяць, Аб'яднаная грамадзянская партыя — чатыры, Партыя БНФ і Беларуская партыя левых "Справядлівы сьвет" — па тры, яшчэ тры партыі — па адным.

Вылучэньне назіральнікаў у склад выбарчых камісій працягваецца.
XS
SM
MD
LG