Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане будуць завочна судзіць Бакіева


У Кіргізстане 17 лістапада пачнецца суд над абвінавачанымі ў масавых расстрэлах удзельнікаў пратэстаў у Бішкеку ў красавіку гэтага года. Тады загінулі 87 чалавек, больш за тысячу былі параненыя.

Працэс упершыню ў гісторыі краіны будзе завочным, паведаміў віцэ-прэм'ер кіргіскага ураду Азімбек Бекназараў. Абвінавачваньні прад'яўленыя 28 падазраваным, шасьцёра з іх, у тым ліку былы прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў, хаваюцца за межамі рэспублікі.

Пасяджэньні суду будуць праходзіць у палацы спорту, паколькі працэс будзе самым буйным -- каля тысячы удзельнікаў.
XS
SM
MD
LG