Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У М'янме на выбарах перамагла партыя ўлады


У М'янме (Бірме) партыя, якая падтрымлівае ваенны рэжым, заявіла аб сваёй перамозе на першых за 20 гадоў парлямэнцкіх выбарах. Паводле папярэдніх дадзеных, Саюз салідарнасьці і разьвіцьця атрымаў каля 80 працэнтаў галасоў.

Апазыцыя абвінаваціла улады ў грубых парушэньнях і фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня. Асноўная апазыцыйная партыя -- Нацыянальная ліга за дэмакратыю --байкатавала выбары, заявіўшы, што выбарчае заканадаўства не дазволіла балятавацца сотням яе кандыдатаў.

Краіны Захаду і праваабаронцы заявілі, што выбары не былі "ні сумленнымі, ні свабоднымі".
XS
SM
MD
LG