Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць аўганцаў ухваляе перамовы з талібамі


Згодна з вынікамі апытаньня грамадзкай думкі, апублікаваным сёньня фондам "Азія", 83 працэнты дарослага насельніцтва Аўганістану ўхваляюць перамовы ураду з талібамі. У мінулым годзе гэтыя дзеяньні падтрымліваў 71 працэнт аўганцаў. Паводле дадзеных апытаньня, 37 працэнтаў жыхароў Аўганістану лічаць галоўнай праблемай у краіне адсутнасьць бясьпекі, за ёй ідуць беспрацоўе і карупцыя.
XS
SM
MD
LG