Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты адсылаюць дадому 325 мільёнаў даляраў штогод


Сусьветны банк паведамляе, што, нягледзячы на эканамічны спад у сьвеце, мігранты, якія працуюць у розных краінах, працягваюць адсылаць на радзіму значныя сумы грошай.

У 2010 годзе мігранты адправілі сродкаў на суму 325 мільёнаў даляраў, што на шэсьць адсоткаў вышэй, чым у мінулым годзе.

У чацьвёрку краін, якія атрымліваюць найбольшую дапамогу ад мігрантаў, уваходзяць Індыя, Кітай, Мэксыка і Філіпіны. Паводле ацэнак Сусьветнага банка, у 2011 годзе аб'ём сродкаў, якія пераводзяцца мігрантамі на радзіму, узрасьце яшчэ на 6 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG