Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М'янма: пасьлявыбарчыя сутыкненьні


Прынамсі 15 тысяч чалавек перайшлі мяжу М'янмы (Бірмы) з Тайляндам, ратуючыся ад гвалту, які ўспыхнуў пасьля нядзельных парлямэнцкіх выбараў.

У памежных гарадах М'янмы прачягваюцца сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і прадстаўнікамі народнасьці карэн.

Паводле папярэдніх вынікаў, бальшыню галасоў на першых за апошнія 20 гадоў выбарах атрымалі дзьве партыі, зьвязаныя з кіроўнай вайсковай хунтай.

Краіны Захаду і праваабаронцы заявілі, што выбары не былі "ні сумленнымі, ні свабоднымі".
XS
SM
MD
LG