Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі прэм'ер прыбыў у Кітай


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран прыбыў у Кітай у суправаджэньні 50-ці лідэраў брытанскай дзелавой супольнасьці. Кэмэран абвясьціў мэтай свайго візыту – павялічыць таваразварот паміж дзьвюмя краінамі ўдвая – да ста мільярдаў даляраў.

Эканамісты міжнародных арганізацыяў зьвязваюць пераадоленьне наступстваў глябальнай рэцэсіі з разваротам гандлёвых плыняў. У прыватнасьці, багатым дзяржавам рэкамэндуецца экспартаваць болей у краіны разьвіцьця. Апошнім жа, на думку экспэртаў, неабходна разьвіваць свой унутраны рынак, замест таго, каб імкнуцца працягваць збываць на Захад прадукцыю таннай нізкакваліфікаванай вытворчасьці.
XS
SM
MD
LG