Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мову ўльтыматуму чыноўнікі зразумелі


Некалькі тыдняў таму жыхары васьмікватэрнага дома ў пасёлку Малеч накіравалі заяву ў Бярозаўскі райвыканкам з патрабаваньнем вырашыць іх камунальныя праблемы. Калі патрабаваньне ня будзе вырашана да 19 сьнежня, людзі пагражалі байкотам выбараў. Рамонтныя працы пачаліся, але зроблена ня ўсё.

Ужо на наступны дзень пасьля таго, як жыхары дома № 36 па вуліцы Савецкай у пасёлку Малеч накіравалі ўльтыматум мясцовым уладам, зьявіліся рабочыя ЖКГ, якія правялі працы па рамонце каналізацыі. Пра гэта расказвае жыхар пасёлку Анатоль Сахаруша:

"Цяпер там ідзе заканчэньне працаў па рамонце каналізацыі. Актыўна заліваецца бэтон, кладуць плітку, усталёўваюць сантэхніку, пракладаюць санітарныя вузлы. Вось прывезьлі дошкі, я яшчэ сам паглядзеў, што яны сухія".

Тым ня менш, жыхары незадаволеныя. Нягледзячы на тое, што прывезены будаўнічыя матэрыялы, праца ня скончана. Абураецца жыхар дома Ўладзімер:

"Адрамантавалі толькі каналізацыю. І на гэтым скончыліся працы. Мала таго, там пакуль нічога больш не плянуюць рабіць".

Жыхары вырашылі не пераказваць сваё абурэньне адно аднаму, а рыхтуюць чарговы зварот да кіраўніцтва Бярозаўскага раёну з патрабаваньнем: правесьці рамонтныя працы, а інакш цэлы дом праігнаруе прэзыдэнцкія выбары:

"Мы вырашылі пісаць далей. Але цяпер самі разумеем, што неўзабаве прыйдуць халады. Калі там пачнуцца працы, то будзе зусім нязручна. І так там зацягнутыя ўсе магчымыя тэрміны рамонтных працаў. Там за тыдзень можна было справіцца, а зацягнулі на месяц".

Але жыльцы дому не зьбіраюцца адступаць: калі іх просьбу не пачуюць, ніхто зь іх ня пойдзе на выбарчыя ўчасткі. Працягвае
на выбары ня пойдзем, калі нас не пачуюць
Ўладзімер:

"З бойкай, са сваркай пакрысе вырашаюцца гэтыя пытаньні. Але дакладна дамовіліся, што на выбары ня пойдзем, калі нас не пачуюць".

Жыхары дому каторы год зьвяртаюцца да мясцовых уладаў з просьбай адрамантаваць каналізацыю, правесьці капітальны рамонт будынку. Але толькі пасьля ўльтыматуму справа зрушылася зь месца.

Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкаму пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэту сытуацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG