Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь: вэнэсуэльскую нафту памяняюць на азэрбайджанскую


Спробная прапампоўка нафты з Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па трубаправодзе Адэса-Броды адбудзецца 17 лістапада, паведаміў у панядзелак журналістам першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Віталь Сямашка. Пры гэтым ён удакладніў, што для гэта будзе выкарыстоўвацца не вэнэсуэльская нафта.

Сямашка дадаў, што ў пэрспэктыве Беларусь зьбіраецца атрымліваць купленую ў Вэнэсуэле нафту па схеме своп.

Раней агенцтва Інтэрфакс, патлумачыла, са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскім урадзе, што Беларусь будзе віртуальна мяняць закупленую вэнэсуэльскую нафту на касьпійскую. Фізычна сыравіна будзе завозіцца з Азэрбайджану.

Вэнэсуэла, у сваю чаргу, будзе дастаўляць у ЗША нафту, якую амэрыканскія кампаніі купляюць у Азэрбайджане.

Агулам, згаданыя зьмены маюць паменшыць кошт вэнэсуэльскай нафты для Беларусі прыкладна на 80 даляраў за тону.
XS
SM
MD
LG