Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БЕЗ ПАРАСОНА...


...не выходзьце. Тэмпэратура: 6 – 9 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Доме кіно ў Менску працягваецца паказ мастацкіх фільмаў у рамках кінафэстывалю "Лістапад": 18.00 – Другое небо (Расея); 20.30 – Счастье мое (Украіна).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў Нью Дэлі.

Прэзыдэнт Фінляндыі Тар’я Халанэн у Маскве.

У Бухарэсьце сустракаюцца лідэры 14 эўрапейскіх краінаў, якія ляжаць над Дунаем, каб вызначыцца з "Дунайскай стратэгіяй" – праграмай эканамічнага супрацоўніцтва наддунайскіх рэгіёнаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1818 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Іван Тургенеў (пам. 1883).

У 1918 памёр францускі паэт Гіём Апалінэр (нар. 1880). Сапраўднае ягонае прозьвішча было – Кастравіцкі. А імя – Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары. Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарошкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні Каліноўскага ў 1864 годзе. Дзед Апалінэра эміграваў у Італію, дзе й прайшло дзяцінства паэта.

9 лістапада 1989 пачаўся дэмантаж Бэрлінскага мура. Гэты дзень запісаўся і іншымі знамянальнымі падзеямі ў гісторыі Нямеччыны. У 1918 кайзэр Вільгельм ІІ адрокся ад пасаду. У 1923 у Мюнхэне быў здушаны гэтак званы "піўны пуч", якім кіраваў Адольф Гітлер. У 1938 нацысты арганізавалі пагром габрэяў (гэтак званую "крыштальную ноч").

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень украінскай пісьменнасьці і мовы.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Бэрлін: падзел на “нас” і “іх” захоўваецца".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ёсьць тры віды эгаістаў: эгаісты, якія самі жывуць і даюць жыць іншым; эгаісты, якія самі жывуць і не даюць жыць іншым; нарэшце, эгаісты, якія самі не жывуць і не даюць жыць іншым. Жанчыны большай часткай належаць да трэцяга віду".

Іван Тургенеў
XS
SM
MD
LG