Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У.Сямашка: вэнэсуэльская нафта пойдзе праз Адэсу-Броды


Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў заявіў сёньня, што 17 лістапада будзе праведзена тэставаньне нафтаправоду Адэса-Броды, па якім каля 80 тысяч тонаў вэнэсуэльскай сырой нафты перапампуюць з Адэскага порту да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Паводле Сямашкі, Беларусь спадзяецца набыць каля 10 мільёнаў тонаў нафтыў Вэнэсуэле, і транспартаваць іх у Беларусь з дапамогай нафтаправоду Адэса-Броды.
XS
SM
MD
LG