Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі дэлегавалі на Ўсебеларускі сход


На паседжаньні выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёну старшыня камісіі Мікалай Канявалаў, яго намесьнік Уладзімер Арэхва і сакратар Ірына Мянчэня атрымалі віншаваньні. Усе трое абраныя дэлегатамі 4-га Ўсебеларускага сходу.

Ад кожнага раёну дэлегаваныя прыблізна па тры дзясяткі чалавек. Сярод вылучэнцаў Кастрычніцкага раёну апынулася ўсё кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі.

Мікалай Канявалаў узначальвае віцебскае прадпрыемства «Дзяржбудэкспэртыза ў Віцебскай вобласьці», Уладзімер Арэхва кіруе Віцебскім дыягнастычным цэнтрам, Ірына Мянчэня — намесьніца дырэктара дапаможнай школы № 26.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG