Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі яшчэ адзін напад на журналіста


У Расеі адбыўся другі напад на журналіста за апошнія некалькі дзён. Анатолій Адамчук з падмаскоўнай газэты "Жуковские вести" быў зьбіты двума невядомымі і шпіталізаваны з траўмамі галавы. Калегі кажуць, што напад на Адамчука можа быць выкліканы яго прафэсійнай дзейнасьцю – сярод іншага ён асьвятляў арышты абаронцаў Хімкінскага лесу.

У ноч на суботу ў Маскве быў жорстка зьбіты журналіст газэты "КоммерсантЪ" Алег Кашын. Ён атрымаў пераломы сківіц, галёнкі, кісьці, чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія пашкоджаньні.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што датычныя да нападу на журналіста Алега Кашына будуць знойдзеныя і пакараныя, якія бы сілы за імі не стаялі. Сьледчы камітэт пра пракуратуры Расеі лічыць, што верагоднай прычынай нападу магла стаць прафэсійная дзейнасьць Кашына і ягоная асабістая пазыцыя.
XS
SM
MD
LG