Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства энэргетыкі Беларусі дамовілася з кітайскімі кампаніямі сумесна правесьці ў 2011 годзе маніторынгу ветру ў Беларусі, каб ацаніць рэнтабэльнасьць будаўніцтва электраветракоў.

Аб гэтым у інтэрвію БЕЛТА паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Цяпер Мінэнэрга праводзіць працу з кітайскімі кампаніямі па сумеснай рэалізацыі праектаў, у тым ліку па альтэрнатыўных крыніцах энэргіі.

Кампаніям з КНР прапанаваны ўдзел у будаўніцтве ветрапаркаў на ўмовах прамых інвэстыцый – стварэньне сумесных прадпрыемстваў. Дасягнута дамоўленасьць аб правядзеньні сумесна з кітайскімі кампаніямі ў 2011 годзе маніторынгу ветру. Па яго выніках будзе прымацца рашэньне аб стварэньні зборачнай вытворчасьці ветраўстановак ў краіне і аб будаўніцтве ветрапарку на ўмовах прамых інвэстыцый.

Цяпер у Беларусі ажыцьцяўляецца праект з удзелам кітайскай кампаніі HEAG – будаўніцтва ветраэнэргетычнай устаноўкі магутнасьцю 1,5 МВт у пасёлку Грабнікі Гродзенскай вобласьці. Завяршыць яго плянуецца сёлета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG