Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў заявіў, што нападнікі на Кашына будуць пакараныя


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што датычныя да нападу на журналіста Алега Кашына будуць знойдзеныя і пакараныя, якія бы сілы за імі не стаялі. У Савеце Фэдэрацыі Расеі гучаць прапановы ўзмацніць пакараньне за напады на журналістаў, і ўнесьці адпаведныя папраўкі ў Крымінальны Кодэкс. Сьледчы камітэт пра пракуратуры Расеі лічыць, што верагоднай прычынай нападу магла стаць прафэсійная дзейнасьць Кашына і ягоная асабістая пазыцыя.

Напад на журналіста быў зьдзейсьнены ў ноч на суботу на Пятніцкай вуліцы ў Маскве, калі ён вяртаўся дадому. Кашын атрымаў цяжкія траўмы і быў зьмешчаны ў шпіталь, які спэцыялізуецца на хірургіі сківіцаў і твару. Паводле мэдыкаў, у яго пераломы сківіц, галёнкі, кісьці (адна ногцевая фаланга была фактычна адарваная), чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія пашкоджаньні.
XS
SM
MD
LG