Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі імкненьне Індыі трапіць у Раду Бясьпекі ААН


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымаў імкненьне Індыі стаць сталым сябрам Рады Бясьпекі ААН. Абама заявіў гэта падчас прамовы ў індыйскім парлямэнце. Прэзыдэнт ЗША заканчвае сёньня трохдзённы візыт у Індыю, падчас якога былі падпісаныя маштабныя пагадненьні ў сфэры бізнэсу, а таксама ў галіне сумеснай барацьбы з тэрарызмам. Раней сёньня Абама заклікаў да дыялёгу паміж Індыяй і Пакістанам, але заявіў, што ЗША ня будуць накідаць ніякага рашэньня спрэчных праблемаў. У аўторак прэзыдэнт ЗША паляціць у Інданэзію.
XS
SM
MD
LG