Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адмяніў візы для басьнійцаў і альбанцаў


Міністры ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу пагадзіліся адмяніць візы для грамадзянаў Босьніі і Альбаніі. Гэтае рашэньне было прынята сёньня аднагалосна на сустрэчы ў Брусэлі. Пагадненьне дазваляе басьнійцам і альбанцам уяжджаць на тэрыторыю Эўразьвязу на кароткі тэрмін. Пакуль не паведамляецца, калі гэтае рашэньне ўступае ў сілу.
XS
SM
MD
LG