Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігуранта справы Мікалая Аўтуховіча, былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенку выпусьцілі на волю ўмоўна-датэрмінова ўвечары 5 лістапада. Асіпенка быў у зьняволеньні зь лютага 2009 году.

"Гэта цудоўна — уздыхнуць сьвежым паветрам, сустрэцца з роднымі, якія цябе гэтак чакалі. Але неадкладна буду змагацца за вызваленьне майго сябра Аўтуховіча. Мяркую, калі ўсе разам будзем патрабаваць, і яго выпусьцяць. Не павінен чалавек за 5 патронаў сядзець 5 гадоў", — сказаў Уладзімер Асіпенка Радыё Свабода.

Асіпенка быў прысуджаны сёлета 6 траўня да трох гадоў пазбаўленьня волі за захаваньне і перавозку зброі і выбуховых рэчываў (арт.295 Крымінальнага кодэксу).

Падрабязнасьці пазьней у эфіры і на сайце "Свабоды".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG