Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падлік галасоў на выбарах у М'янме


У М'янме (Бірма) ідзе падлік галасоў, пададзеных на першых за апошнія 20 гадоў парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю. Згодна з папярэднімі вынікамі, каля 70 працэнтаў атрымаюць кандыдаты, ляяльныя кіроўнай вайсковай хунце. Асноўная апазыцыйная партыя – Нацыянальная ліга за дэмакратыю – байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ваенны рэжым ня даў магчымасьць балятавацца сотням апазыцыйных кандыдатаў. Міжнародныя назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў і ціску на апазыцыйных кандыдатаў. ЗША і іншыя краіны Захаду назвалі гэтыя выбары "несвабоднымі і несумленнымі".
XS
SM
MD
LG