Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША зноў за вывад войскаў у Аўганістану


Міністар абароны ЗША Роберт Гэйтс і кіраўнік Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША адмірал Майк Мален зноў выказаліся за перадачу ў 2014 годзе афганскім сілам бясьпекі кантролю за бясьпекай ў Аўганістане. Раней прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заявіў, што да 2014 году Кабул ня будзе гатовы пераняць забесьпячэньне парадку ў краіне. У канцы лістапада ў Лісабоне краіны-сябры НАТО абмяркуюць прапанавы тэрмін. Ваенная апэрацыя ў Аўганістане працягваецца ўжо 10 гадоў, ЗША плянуюць вывесьці 100 тысяч сваіх вайскоўцаў ужо наступным летам
XS
SM
MD
LG