Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у сьвятым для шыітаў горадзе Кербела


Сёньня адбыўся выбух у ірацкім горадзе Кербела, якія зьяўляецца сьвятыняй для шыітаў. Ад выбуху замініраванага аўтамабіля загінулі прынамсі 10 чалавек, дзесяткі атрымалі раненьні. Сярод забітых -- іранскія паломнікі. У Кербеле уведзены камэнданцкую гадзіну.

Тэракт адбыўся на наступны дзень пасьля таго, як стала вядома аб дамоўленасьці галоўных палітычных сілаў Іраку аб фарміраваньні новага ураду -- праз 8 месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў. Сёньня лідэры асноўных партый і блёкаў праводзяць сустрэчу, каб зацьвердзіць пагадненьне.
XS
SM
MD
LG