Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія: сьпікер парлямэнту патрабуе адстаўкі прэм'ера


Старшыня Палаты дэпутатаў італьянскага парлямэнту Джанфранка Фіні сёньня рэзка раскрытыкаваў палітыку кабінэту прэм'ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі і публічна заклікаў яго падаць у адстаўку.

"Старшыня Рады міністраў Бэрлюсконі павінен праявіць палітычную мужнасьць, павінен прыняць рашэньне аб адстаўцы", – заявіў Фіні.

На думку мясцовых палітычных назіральнікаў, старшыня Палаты дэпутатаў фактычна абвясьціў ультыматум кіраўніку ўраду Італіі.

Фіні заявіў, што ў выпадку, калі Бэрлюсконі не падасьць у адстаўку, міністры, якія ўваходзяць ў палітычную арганізацыю "Будучыня і свабода Італіі", якую ўзначальвае Фіні, пакінуць нацыянальны ўрад.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, Бэрлюсконі пакідаць сваю пасаду не зьбіраецца.
XS
SM
MD
LG