Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Створаны апэратыўны сьледчы штаб па справе Алега Кашына


Апэратыўны сьледчы штаб створаны ў Маскве для расьсьледаваньня справы аб зьбіцьці расейскага журналіста Алега Кашына. 30-гадовы журналіст газэты "Коммерсант" Алег Кашын быў жорстка зьбіты ўчора двума невядомымі каля яго дому на Пятніцкай вуліцы.

У штаб увайшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, Сьледчага ўпраўленьня пры пракуратуры Расеі ды іншыя экспэрты-крыміналісты.

Стан Алега Кашына застаецца стабільна цяжкім, ён па-ранейшаму ў рэанімацыі.

Як паведаміла жонка журналіста, Кашыну сёньня была зроблена яшчэ адна апэрацыя, ён пагружаны ў штучны сон.

Каля будынка ГУУС Масквы адбыліся пікеты ў падтрымку Алега Кашына. У іх прынялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку вядомыя журналісты і грамадзкія дзеячы. Яны зьбіралі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з патрабаваньнем расьсьледаваць напад. Пікет у падтрымку Кашына прайшоў таксама ў Пецярбургу.
XS
SM
MD
LG