Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане завяршылася галасаваньне


У Азэрбайджане завяршылася галасаваньне на выбарах у Нацыянальны сход. Абнародаваньне папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў адбудзецца бліжэй да поўначы, паведаміў кіраўнік ЦВК Мазаір Панахаў.

Паведамляецца, што яўка выбаршчыкаў да 17:00 па мясцовым часе склала 44,75%.

Па дадзеных экзыт-полаў больш за ўсё галасоў атрымала кіруючая партыя Ільхама Аліева "Новы Азэрбайджан".

Лідэры апазыцыі лічаць, што вынікі галасаваньня прадвызначаная, паколькі іх кандыдатам было адмоўлена ў рэгістрацыі на выбарах.

Парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане праводзяцца ў 125 выбарчых акругах па мажарытарнай сыстэме раз у пяць гадоў.
XS
SM
MD
LG