Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты супраць "Групы 20-ці" ў Сэуле


У Сэуле сёньня адбылася шматтысячная дэманстрацыя пратэсту ў сувязі плянаваным правядзеньнем саміту "Групы 20-ці".

Дэманстранты скандавалі лёзунгі, якія выказваюць нязгоду з тым, што 20 найбуйнейшых у эканамічным пляне дзяржаваў вырашаюць "праблемы будучага разьвіцьця ўсяго сьвету".

За дэманстрацыяй назіралі дзевяць тысяч паліцыянтаў. Паведамляецца, што ніякіх сур'ёзных інцыдэнтаў не адбылося.

Саміт "Групы 20-ці" адбудзецца ў Сэуле 11-12 лістапада.
XS
SM
MD
LG