Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгі і шэсьці ў Маскве


Сёньня раніцай на Чырвонай плошчы ў Маскве прайшло ўрачыстае шэсьце ў гонар 69-й гадавіны параду 1941 году.

Актывісты камуністычнай партыі сабраліся на марш і мітынг, прысьвечаны 93 гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. Упершыню міліцыя не дапусьціла ўдзелу ў шэсьці актывістаў левай апазыцыі з рухаў "Іншая Расея" ды "Левы Фронт". Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Партыя "Яблоко" правяла акцыю памяці маскоўскіх юнкераў і афіцэраў, якія аказалі супраціў бальшавікам у 1917 годзе.

Акрамя таго, на Паклоннай гары адбыўся масавы мітынг Саюзу дэсантнікаў Расеі з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны Анатоля Сердзюкова.
XS
SM
MD
LG