Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран прапаноўвае Турцыі перамовы па ядзернай праграме


Іран выказаў гатоўнасьць аднавіць перамовы зь сусьветнай супольнасьцю па сваёй ядзернай праграме "ў самыя кароткія тэрміны". Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Ірану Манучэр Матакі на прэс-канфэрэнцыі ў Тэгеране. Міністар дадаў, што ўжо зьвярнуўся да "турэцкіх сяброў" з просьбай дазволіць правядзеньне гэтых перамоваў у Турцыі.

Матакі удакладніў, што месца і час правядзеньня, а таксама парадак дня перамоваў – "пакуль абмяркоўваюцца".

Раней пяць чальцоў Рады Бясьпекі ААН ды Нямеччына прапанавалі правесьці перамовы 15-17 лістапада ў Вене. Тэгеран адказаў, што станоўча ставіцца да гэтай ідэі, аднак афіцыйнага пацьвярджэньня гатоўнасьці іранскага боку да перамоваў ў Вене так і не было.
XS
SM
MD
LG