Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заявіла аб парушэньнях на выбарах у Азэрбайджане


У Азэрбайджане ў нядзелю праходзяць выбары ў Нацыянальны сход краіны. На 125 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць каля 700 кандыдатаў. Да поўдня прагаласавалі каля чвэрці выбаршчыкаў.

Прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць аб парушэньнях падчас выбараў. Выбарчы штаб блёку «Народны фронт – “Мусават" у прыватнасьці паведамляе аб шматразовых галасаваньнях асобных груп людзей, пра тое, што на многія ўчасткі не былі дапушчаныя назіральнікі ад апазыцыі, а таксама аб ўкідваньні бюлетэняў у скрыні для галасаваньня.

Лідэр партыі "Мусават” Іса Гамбар параўнаў цяперашнюю выбарчую кампанію з выбарамі ў Азэрбайджане “позьнесавецкага” пэрыяду.

“Камуністы таксама праводзілі безальтэрнатыўныя выбары ў большасьці акругаў, пакідаючы шанцы апазыцыі толькі ў абмежаванай колькасьці месцаў”, - сказаў Гамбар, указаўшы на рэгістрацыю кандыдатаў ад апазыцыі толькі ў адной траціне акругаў.

У сваю чаргу, кіраўнік ЦВК Мазаір Панахаў заявіў аб адсутнасьці сур'ёзных парушэньняў падчас выбараў, - паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Фарыд Арыфаглу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG