Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела загінулага лідэра ўкраінскага Руху будзе эксгумаванае


Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала дазвол Тараса Чарнавіла на эксгумацыю цела яго бацькі, лідэра Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавіла, які загінуў у 1999 годзе.

"Па Вячаславу Чарнавілу вось на днях мы, г.зн. сьледчы, атрымаў дабро ад Тараса Чарнавіла на правядзеньне эксгумацыі, гэта значыць, будзе комплексная судова-мэдыцынская экспэртыза, перад якой будуць пастаўленыя сур'ёзныя пытаньні, якія ўздымаюць сваякі", – сказаў генэральны пракурор Віктар Пшонка у інтэрвію тэлеканалу "Інтэр".

В.Пшонка падкрэсьліў, што пасьля гэтага будзе прынята адпаведнае працэсуальнае рашэньне.

В.Чарнавіл загінуў 25 сакавіка 1999 году ў аўтакатастрофе пад Кіевам, калі яго аўтамабіль сутыкнуўся з "КАМАзам" з прычэпам, які разварочваўся на шашы. Загінуў таксама кіроўца палітыка Яўген Паўлаў, пацярпеў прэс-сакратар.

Паплечнікі В.Чарнавіла выказваюць меркаваньне, што лідэр Руху загінуў у выніку сплянаванай акцыі.

Гл.таксама: Гібель Вячаслава Чарнавіла: здарэньне альбо забойства?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG