Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: выбары ў М'янме – несвабодныя


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў выбары, якія праводзяцца сёньня ў М'янме, несвабоднымі і несправядлівымі.

Абама выступіў перад студэнцкай аўдыторыяй у індыйскім горадзе Мумбай. Ён адзначыў, што народ М'янмы "занадта доўгі час" пазбаўлены права вызначаць свой лёс.

Прэзыдэнт ЗША знаходзіцца ў Індыі з афіцыйным трохдзённым візітам.

У М'янме, якой кіруе ваенная хунта, упершыню за 20 гадоў праводзяцца выбары.

Апазыцыя скрытыкавала галасаваньне, арганізаванае ўладамі. Лідэр апазыцыі і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аун Сан Су Чжы ўжо шмат гадоў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
XS
SM
MD
LG