Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна і Вэнэсуэла рыхтуюць Дарожную мапу


Міністры замежных спраў Украіны і Вэнэсуэлы дамовіліся падчас сустрэчы ў Кіеве распрацаваць Дарожную мапу ўкраінска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва і адкрыць дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Каракасе і Кіеве, паведамляе МЗС Украіны.

Бакі, таксама, дамовіліся паскорыць вырашэньне юрыдычных фармальнасьцяў у справе экстрадыцыі двух украінскіх грамадзян, якія былі асуджаныя ў Вэнэсуэле за кантрабанду наркотыкаў.

У кастрычніку прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс наведаў Украіну, дзе, сярод іншага, бакі абмеркавалі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG