Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Дубскі разам з сябрамі адпушчаныя на волю


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Фігурант «справы 14-ці» Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Цішчанка разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі адпушчаныя на волю без прад'яўленьня абвінавачваньня.

Яны былі затрыманыя 3 лістапада ўкраінскай міліцыяй у Жытоміры па падазрэньні ў незаконным распаўсюджваньні і ўжываньні наркотыкаў.

4 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве дырэктар дэпартамэнта па сувязях з грамадзкасьцю МУС Украіны Дзьмітрый Андрэеў заявіў, што ў адной з кватэр Жытоміра супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў у Жытомірскай вобласьці на законных падставах праводзіўся агляд жыльля. Паводле яго слоў, у выніку ператрусу была канфіскаваная расьлінная маса зялёнага колеру, якая моцна нагадвае каноплі, вагой каля 10 грамаў.

Сам Арцём Дубскі зьвязвае дзеяньні міліцыі з актыўным удзелам затрыманых у выбарчай кампаніі, якая нядаўна праходзіла ў Жытоміры, а таксама з арганізацыяй пікетаў супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG