Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку Алега Кашына абвешчаная бестэрміновай


Каля ста чалавек пабывалі сёньня на акцыі ў падтрымку журналіста Алега Кашына, жорстка зьбітага ў ноч на суботу ля свайго дому ў Маскве. Акцыя ля будынку маскоўскага ГУУС была абвешчаная бестэрміновай. Калегі Кашына і грамадзянскія актывісты патрабуюць знайсьці заказчыкаў і выканаўцаў замаху.

Журналіст знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Справа аб нападзе на Алега Кашына перакваліфікавана паводле артыкулу "Замах на забойства групай асоб". Паводле сьледчага камітэту пры пракуратуры Расіі, у зьбіцьці ўдзельнічалі два чалавекі.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў генпракурору Юрыю Чайку і кіраўніку МУС Рашыду Нургаліеву ўзяць пад асаблівы кантроль расьследаваньне нападу на Алега Кашына.
XS
SM
MD
LG