Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка чыноўнікам: Гэта не мае выбары, гэта вашыя выбары


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка раіць грамадзянам Беларусі ўважліва прыглядзецца да ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты. Такое пажаданьне ён выказаў сёньня падчас наведваньня Магілёва, паведамляе БелТА.

"Жадаючых паруліць нямала, але вы ўважліва іх разглядайце, глядзіце, што яны зрабілі да гэтага часу", - сказаў Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад заяву аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты пра тое, што ў першы год знаходжаньня ва ўладзе ён мае намер аддаць Расеі трубаправодныя артэрыі, нафтаперапрацоўчыя заводы.

"Калі я гэта чытаю, мне страшна становіцца і крыўдна. Гэта наш здабытак, як яго аддаць?! У каго ты спытаў?" - сказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да жыхароў горада, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў: "Гэта вы павінны правільна ўсё расставіць і вызначыцца. Менавіта вы".

"Наша шчасьце ў нашых руках. Калі мы разам будзем як адзінае цэлае, будзем бачыць краіну, думаць пра дзяцей, мы штоьсці зробім. Ня будзем, ні адна ўлада нам нічога сама не зробіць".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што абваліць краіну ўжо нікому не ўдасца.

"Нікому не дадзена абваліць Беларусь: ні Расеі, ні Ўкраіне, ні Эўразьвязу, ні Амэрыцы. Мы ўжо не тыя, нас штучна валіць немагчыма, калі мы самі сябе не абвалім".

Што тычыцца выбараў, то Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пакуль пра іх не думае.

"Шчыра кажучы, пра выбары нават ня думаю. Але ў Менску рана ці позна цябе тузануць па выбарах. Каб адцягнуцца ад гэтага, ежджу да людзей, у поле, у вёску, каб пагаварыць з людзьмі. Таму пакуль я не пакутую на гэты перадвыбарчы настрой. Я і чыноўнікам кажу: гэта не мае выбары. Гэта вашы выбары: вас жа будуць ацэньваць на месцах ". "Пройдуць выбары. Колькі ў нас было гэтых выбараў. Галоўнае - як будзем далей жыць. Трэба глядзець наперад".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG