Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнку не далі пабачыць бел-чырвона-белых сьцягоў


Валянцін Лабачоў

Валянцін Лабачоў

Больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які сёньня адкрываў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё.

“Да нас падышлі супрацоўнікі нейкіх спэцслужбаў у цывільным. Агледзелі нашыя рэчы. У мяне былі шарыкі й сьцягі. Усіх нас пасадзілі ў машыну й адвезьлі ў адзьдзел міліцыі. Маіх сяброў неўзабаве выпусьцілі. Мяне ж трымалі ад 11 гадзіны да 15.30 пакуль за мной не прыехала маці. Сьцягі й шарыкі міліцыянты канфіскавалі. Што будзе са мной далей яны не сказалі”, - паведаміў "Свабодзе" Валянцін Лабачоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG