Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варняны: суд амовіўся ўключаць актывіста АГП ва ўчастковую камісію


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

Астравецкі раённы суд не задаволіў скаргу Варнянскай арганізацыі АГП на няўключэньне яе актывіста Мікалая Ўласевічва ва ўчастковую камісію.

Мікалай Уласевіч быў вылучаны ад пярвічнай раённай арганізацыі партыі, абласной структуры АГП і зборам подпісаў. Акрамя гэтага ён мае вопыт работы ва ўчастковых камісіях, у свой час працаваў старшынём сельсавета і настаўнікам у школе.

Усе гэтыя довады, зь яго слоў, аднак ня паўзьдзейнічалі на суд. І скаргу на рашэньне камісіі райвыканкама па стварэньню ўчастковых камісій не задаволілі. Згодна з рашэньнем суду адмова абгрунтавана тым, што Варнянская арганізацыя не магла вылучыць Мікалая Ўласевіча ў склад Варнянскай участковай камісіі, таму што яе юрыдычны адрас пазначаны ў пасведчаньні аб рэгістрацыі не у в. Варняны, а у в. Газа Варнянскага сельсавета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG