Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Уладзімер Правальскі, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі, у якога, паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, засталося ўсяго каля 700 подпісаў, сёньня ў размове са "Свабодай" сказаў:

"Я толькі з мэдыяў ведаю пра тое, што ў маіх падпісных аркушах ўсяго каля 700 арыгінальных подпісаў, а ўсё астатняе гэта ксэракопіі гэтых подпісаў. Ніякіх афіцыйных дакумэнтаў з Цэнтарвыбаркаму на гэты конт я ня маю. Калі такая інфармацыя ідзе ад ЦВК, яна мусіць мець спасылку на крыніцу. Інфармацыя без такой спасылкі гэта – мана.

Учора я асабіста наведаў Цэнтральную выбарчую камісію. Адвёз туды ўсе астатнія дакумэнты для афіцыйнай рэгістрацыі мяне кандыдатам у прэзыдэнты: аўтабіяграфію, дэклярацыі – сваю і жонкі ды іншыя. У мяне іх прыняў супрацоўнік ЦВК. І ён мне абсалютна нічога пра подпісы не сказаў".

5 лістапада пасьля паседжаньня ЦВК Лідзія Ярмошына ў адказе на пытаньне нашага радыё, пра тое, як ідзе праверка подпісаў выбарцаў у падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты, сказала наступнае:

"У спадара Правальскага засталося ўсяго каля 700 подпісаў. А ўсе астатнія з'яўляюцца копіямі гэтых 700 подпісаў".
Афіцыйна ініцыятыўная група віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага здала ў рэгіянальныя камісіі 109338 подпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG