Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эміратах сумняюцца ў датычнасьці "Аль-Каіды" да авіякатастрофы


Кіраўніцтва авіяцыйнага ведамства Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў заявіла, што праводзіць расьсьледаваньне пасьля заявы "Аль-Каіды" аб датычнасьці да катастрофы машыны авіякампаніі UPS ў Дубаі ў верасьні. Падчас падзеньня грузавога самалёта загінулі абодва пілёты. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што пакуль не знайшлі доказаў датычнасьці "Аль-Каіды" да гэтага злачынства. У рэштках ляйнэра не было знойдзена сьлядоў выбухоўкі.

У пятніцу на ісламісцкіх сайтах зьявілася заява "Аль-Каіды" аб тым, што выбух на борце самалёта быў арганізаваны людзьмі з гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG